Аб правядзенні Дня адчыненых дзвярэй у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для навучэнцаў 11-ых класаў гістарычнага профілю школ г.Гродна

17 студзеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй для навучэнцаў 11-ых класаў гістарычнага профілю школ г.Гродна з мэтай прафесійнай арыентацыі выпускнікоў. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, саставам яго дакументаў. Асаблівая ўвага была нададзена знаёмству з працай архівіста. Наведвальнікі пабывалі ў выставачнай зале, архівасховішчы, лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, у кабінетах супрацоўнікаў.

 

1. Навучэнцы ў вучэбнай аудыторыі
2. У лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў
3. У кабінеце супрацоўнікаў архіва