Занальны дзяржархіў у Маладзечне прымае ўдзел у святочных мерапрыемствах да 85-годдзя раёна
15 студзеня Маладзечанскі раён адзначыў свой 85-гадовы юбілей.
Да значнай падзеі далучыўся Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна: у рамках святочных мерапрыемстваў, якія стартавалі ў Мінскім абласным драматычным тэатры, архівісты прадставілі выставу «Старонкі гісторыі Маладзечаншчыны». На стэндах і ралапах – мноства матэрыялаў, якія распавядаюць пра багатую гісторыю і культурную спадчыну Маладзечанскага раёна. Наведвальнікі, сярод якіх – кіраўніцтва раёна, розных арганізацый, грамадскасць і ветэраны працы -маглі ўбачыць, як развіваўся раён з моманту яго ўтварэння, якія важныя падзеі адбываліся на яго тэрыторыі, як змянялася жыццё мясцовых жыхароў на працягу дзесяцігоддзяў. На мерапрыемстве працавалі спецыялісты аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў архіва, якія адказвалі на пытанні і дзяліліся цікавымі фактамі аб прадстаўленых дакументах.
Занальны дзяржархіў у Маладзечне не толькі захаваў важныя старонкі гісторыі рэгіёна, але і актыўна ўдзельнічае ў іх папулярызацыі. Выстава «Старонкі гісторыі Маладзечаншчыны « стала яскравым прыкладам таго, як можна злучыць мінулае і сучаснасць, натхняючы грамадскасць на вывучэнне і захаванне дакументальнай спадчыны.
Удзельнікам мерапрыемства паказалі спектакль паводле падання «Вежы Маладзечанскага замка», напісанага драматургам Ягорам Коневым. У апавяданні па-майстэрску перапляліся гістарычныя звесткі і мастацкая выдумка. Акрамя таго, у рамках адзінага дня інфармавання прысутныя атрымалі актуальныя звесткі аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, яго дасягненнях і планах на будучыню.
![]() |
1. Архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў В.М.Беразоўская |
![]() |
2. Госці святочнага мерапрыемства знаёмяцца з выставачнымі матэрыяламі |