Аб падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу дзіцячага малюнка ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»
14 студзеня 2025 г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці адбыўся сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі. На сходзе калектыву былі аб’яўлены вынікі вынікаў другога абласнога этапа Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячага малюнка «НовыПрафГос-2025!», у якім удзельнічалі дзеці супрацоўнікаў архіва ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў. Конкурс, прысвечаны навагоднім і калядным святам, накіраваны на актывізацыю дзейнасці прафсаюзаў з дзецьмі і стымуляванне іх творчай ініцыятывы.
Рашэннем арганізацыйнага камітэта агляду-конкурсу і Прэзідыума Гомельскага абласнога камітэта Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў прызамі былі ўзнагароджаны: 2 месца – у намінацыі «Самая яркая фантазія» заняла Вішнякова Анастасія і 2 месца – у намінацыі «За вытанчанасць і прыгажосць» заняла Прымакова Анастасія. Заахвочвальнымі прызамі былі адзначаны малюнкі Балянковай Кацярыны і Качавой Соф’і. Асобным заахвочвальным прызам ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва ўзнагароджана праца Арыны Тапленкінай.
![]() |
1. Дырэктар архіва Ю.В.Шастапалаў аб’яўляе вынікі агляду-конкурсу дзіцячага малюнка |
![]() |
2. Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі С.А.Прымакова ўручае падарункі пераможцам |
![]() |
3. Малюнак удзельніцы агляду – конкурсу Арыны Тапленкінай |