Аб падвядзенні вынікаў работы за 2024 год ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку»
11 студзеня 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» адбыўся агульны сход супрацоўнікаў па падвядзенні вынікаў працы за 2024 год.
У сходзе прыняла ўдзел намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента Качаткова Ганна Уладзіміраўна (анлайн) і начальнік упраўлення арганізацый прававога абслугоўвання Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Пацёмкіна Вольга Аляксандраўна.
Дырэктар архіва Барадзіна Ірына Антонаўна падвяла вынікі дзейнасці архіва за 2024 год і пазначыла задачы на 2025 год.
Вольга Аляксандраўна і Ганна Уладзіміраўна падзякавалі Ірыне Антонаўне і калектыў архіва за зладжаную працу, пажадалі поспехаў у працы ў 2025 годзе.
![]() |
1. Выступленне дырэктара архіва І.А.Барадзіной. |
![]() |
2. Супрацоўнікі занальнага дзяржархіва ў г.Слуцку падчас сходу. |