Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» лекцыі па справаводству для супрацоўнікаў
11 студзеня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках настаўніцтва была праведзена лекцыя па справаводстве. У пачатку мерапрыемства дырэктар архіва Юрый Васільевіч Шастапалаў адзначыў важнасць перадачы прафесійнага вопыту і навыкаў, якія неабходны для якаснай работы ў архіўнай справе і справаводстве. Загадчык аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый Таццяна Васільеўна Хіневіч падзялілася досведам працы з калегамі, у якіх пакуль невялікі стаж працы ў архіўнай галіне. Яна растлумачыла патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы архіўнай справы і справаводства, і значнасць закона Рэспублікі Беларусь «Аб архіўнай справе і справаводстве». Таццяна Васільеўна падкрэсліла важнасць выканання патрабаванняў інструкцый па справаводству ў арганізацыі, а таксама веданне «Правілаў работы дзяржаўных архіваў» і іншых нарматыўных дакументаў. Асаблівую ўвагу Таццяна Васільеўна звярнула на якасць вядзення справаводства кожнага спецыяліста ў структурных падраздзяленнях, адзначыўшы, што менавіта з гэтага складаецца агульнае справаводства архіва. Прафесійны навукова-практычны ілюстраваны часопіс «Архівы і справаводства» закліканы дапамагчы спецыялістам у вывучэнні нарматыўных і лакальных актаў па пытаннях вядзення справаводства і архіўнай справы, а таксама асвятляе іншыя прафесійныя пытанні архівістаў. Таццяна Васільеўна Хіневіч асвятліла работу аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага фонду і архіваў арганізацый па рабоце з арганізацыямі – крыніцамі камплектавання дзяржархіва аб функцыянальных задачах, пастаўленых перад аддзелам.
1. Выступленне дырэктара ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Ю.В.Шастапалава |
2. Загадчык аддзела справаводства, фарміравання НАФ і архіваў арганізацый Т.В.Хіневіч дзеліцца вопытам з калегамі |
3. Супрацоўнікі архіва – удзельнікі мерапрыемства |