Удзел БДАМЛМ у навучальным семінары для старшынь і казначэяў ППА
10 студзеня старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі (далей – ППА) Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марына Аляксееўна Філімонцава і казначэй Людміла Юльянаўна Студзінская прынялі ўдзел у навучальным семінары для старшынь і казначэяў ППА, арганізаваным Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. На семінары разглядаліся пытанні прадастаўлення справаздачнасці аб дзейнасці ППА і яе афармлення.
Па аспектах прафсаюзнай работы выступілі работнікі Мінскай гарадской арганізацыі: загадчык арганізацыйнага аддзела Ж.В.Сівец, галоўны бухгалтар Т.С.Сівянкова і тэхнічны інспектар па працы У.А.Таныгін. Вынікі семінара падвёў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі У.І.Зубрык.
1. М.А.Філімонцава і Л.Ю.Студзінская на семінары |
2. Лектары семінара для старшыняў і казначэяў ППА пад кіраўніцтвам У.І.Зубрыка |