Аб выніках працы ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» за 2024 год і задачах на 2025 год

10 студзеня 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» адбыўся агульны сход калектыву архіва па выніках работы архіва за 2024 год, задачах на 2025 год, таксама абмеркавалі ўдзел установы ў грамадска-палітычным жыцці рэгіёна.

У фармаце відэаканферэнцыі ў сходзе прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінаў Алег Леанідавіч, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Быкава Марына Фёдараўна, намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Пашкевіч Аксана Васільеўна.

На фота: Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» падчас сходу.