Аб перайменаванні Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі ў Беларускі цэнтр лічбавізацыі архіўнай дзейнасці


З 1 студзеня 2025 года ДУ «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» (БелНДЦЭД) у выкананне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2024 года №545 «Пытанні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь» і на падставе загада дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ад 17 верасня 2024 года №43 перайменавана ў ДУ «Беларускі цэнтр лічбавізацыі архіўнай дзейнасці» (БелЦЦАД).

Загадам прадугледжана не толькі перайменаванне прадпрыемства, але і значнае змяненне яго профілю.

Функцыі па распрацоўцы навуковых прынцыпаў і метадалогіі ў галіне работы з дакументамі ў электронным выглядзе, у тым ліку з электроннымі дакументамі, перадаюцца ва ўстанову «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы».

Асноўнымі задачамі БелЦЦАД з’яўляюцца:

  • праектаванне і распрацоўка праграмнага забеспячэння для аўтаматызацыі дзейнасці Дэпартамента, структурных падраздзяленняў па архівах і справаводстве аблвыканкамаў, сістэмы архіўных устаноў;
  • выкананне работ (аказанне паслуг) па распрацоўцы і забеспячэнні выканання мерапрыемстваў лічбавага развіцця ў рамках дзяржаўных і іншых праграм;
  • выкананне работ (аказанне паслуг) па суправаджэнні і напаўненні інфармацыйных сістэм (рэсурсаў), уключаючы работы (паслугі) па тэхнічнай падтрымцы і абслугоўванні, забеспячэнні бесперабойнага доступу, выкананні патрабаванняў па абароне і захаванасці інфармацыі, адміністраванні і маніторынгу функцыянавання, кансультаванні карыстальнікаў;
  • выкананне работ (аказанне паслуг) па забеспячэнні функцыянавання інфармацыйных сістэм, лакальных вылічальных сетак;
  • ўкараненне і ўдасканаленне інфармацыйных тэхналогій доступу да архіўных дакументаў;
  • выпрацоўка і прадстаўленне прапаноў, ажыццяўленне тэхнічнага праектавання мерапрыемстваў па дапрацоўцы, распрацоўцы і ўкараненні новых тэхналогій апрацоўкі інфармацыі ў сферы архіўнай справы;
  • выкананне работ (аказанне паслуг) для правядзення працэдур дзяржаўных закупак праграмнага забеспячэння, сеткавага, камунікацыйнага, камп’ютарнага і іншага абсталявання;
  • арганізацыя павышэння кваліфікацыі ў сферы лічбавага развіцця работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў;
  • выкананне работ (аказанне паслуг) па:
    – кансультаванні ў пытаннях электроннага дакументазвароту і захоўвання дакументаў у электронным выглядзе;
    – правядзенні навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў у электронным выглядзе;
    – стварэнню інтэрнэт-сайтаў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт;
    – кансультаванні ў пытаннях стварэння інтэрнэт-сайтаў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт;
    – дэпазітарнаму захоўванню дакументаў у электронным выглядзе;
    – падрыхтоўцы і правядзенні лекцый, семінараў, па пытаннях электроннага дакументазвароту;
    – аказанні метадычнай і практычнай дапамогі ў распрацоўцы лакальных прававых актаў па рабоце з дакументамі ў электронным выглядзе;
    – інфармацыйнай і кібербяспекі;
  • выкананне платных работ і аказанне платных паслуг арганізацыям і грамадзянам у рамках ажыццяўлення прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даходы ў адпаведнасці з прадметам дзейнасці;
  • публікацыя ў друку, сродках электронных камунікацый вынікаў дзейнасці даведачнага і метадычнага характару па прымяненні інфармацыйных тэхналогій у архіўнай справе.