Аб падвядзенні вынікаў работы за 2024 год ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»

9 студзеня 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» здзейснілася падагульняючая нарада па падвядзенні вынікаў работы за 2024 год з удзелам начальніка аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай работы галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Сакаловай Наталлі Уладзіміраўны. Пры дапамозе відэаканферэнцсувязі прысутнічала начальнік аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Уладзіміраўна Заянчкоўская.

У ходзе нарады заслуханы даклад дырэктара госархіва Дударавай Галіны Анатольеўны аб выніках выканання асноўных паказчыкаў работы за 2024 год.

У сваім выступленні Наталля Уладзіміраўна абазначыла калектыву канкрэтныя задачы на 2025 год, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці работы і дасягненне болей значных вынікаў.

 

1. Падагульняючая нарада па падвядзенні вынікаў работы за 2024 год у ЗГА у г.Жлобіне
2. Выступленне начальніка аддзела па каардынацыі, прававой, кантрольнай і архіўнай работы галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Сакаловай Н.У.
3. Выступленне дырэктара ЗГА у г.Жлобіне Дударевай Г.А.
4-5. Калектыў ЗГА у г.Жлобіне падчас нарады па падвядзенні вынікаў работы за 2024 год.