Аб удзеле дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні Камісіі па навукова-метадычным забеспячэнні гістарычнай палітыкі Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
23 снежня 2024 г. адбылося пасяджэнне камісіі па навукова-метадычным забеспячэнні гістарычнай палітыкі Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.I.Іванца. У працы камісіі прынялі ўдзел дэпутаты Парламента, прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі, навукоўцы-гісторыкі і іншыя.
На пасяджэнні камісіі быў разгледжаны шэраг пытанняў, а таксама падведзены вынікі работы ў бягучым годзе і пастаўлены задачы на 2025 год. Член камісіі, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк у сваім выступленні праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб выданнях архіва ў юбілейным годзе і адзначыў, што яны могуць стаць, а многія ўжо і выкарыстоўваюцца як дадатковы матэрыял для выкладання гісторыі ў навучальных установах. Таксама А.К.Дзямянюк перадаў А.I.Іванцу новыя выданні архіва, разлічаныя на моладзевую аўдыторыю.
1. Выступленне дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюка |
2. Уручэнне выданняў архіва Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь А.I.Іванцу |
3. Уручэнне выданняў архіва Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь А.I.Іванцу |