Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»

Маштабная навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі з 16 снежня 2024 года па 15 студзеня 2025 года. Гэта выдатная, добрая традыцыя, якой без малога 30 гадоў. Напярэдадні зімовых святаў мы жывем чаканнем цуду, думаем пра падарункі, дорым адзін аднаму ўсмешкі і добрыя пажаданні.

Актыўны ўдзел у мерапрыемствах акцыі прынялі работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі.

26 снежня 2024 года прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў – «Белая Русь», «Беларускi саюз жанчын», «Беларускi рэспубліканскi саюз моладзі», а таксама прафсаюзнай арганізацыі наведалі ўстанову адукацыі «Дзіцячы дом сямейнага тыпу», каб павіншаваць з навагоднімі святамі і ўручыць дзецям настольныя гульні і спартыўны інвентар. І, вядома ж, не абышлося без навагодніх падарункаў.

 

1. «Белая Русь» падрыхтавала падарункі
2. «Беларускі саюз жанчын» з падрыхтаванымі падарункамі
3. Прадстаўнікі архіва ўручаюць падарункі
4. Уручэнне навагодніх падарункаў
5. Навагоднія падарункі-нашым дзецям
6. Гадаванец сям’і на руках у прадстаўніка архіва