У дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшла інфармацыйная гадзіна
11 снежня 2024 года ў рамках знамянальнай юбілейнай даты – 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў калектыве ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшла інфармацыйная гадзіна.
Супрацоўнікі архіва былі азнаёмленыя з інфармацыйным матэрыялам «Беларусь развіваецца. Беларусь адзіная», падрыхтаваным Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У ходзе мерапрыемства, былі асветлены асноўныя дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці ў розных сферах: Сельская гаспадарка, прамысловасць і энергетыка, касмічныя даследаванні, харчовая бяспека краіны, транспарт, медыцына, адукацыя, культура, фізкультура і спорт.
Гісторыя станаўлення інстытута прэзідэнцтва, галоўныя дасягненні самай маладой прэзідэнцкай рэспублікі і асабісты ўклад Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў пабудову суверэннай і незалежнай дзяржавы сталі галоўнымі тэмамі мерапрыемства.
![]() |
1. Супрацоўнікі архіва знаёмяцца з інфармацыйным матэрыялам |
![]() |
2. Супрацоўнікі архіва падчас інфармацыйнай гадзіны |
![]() |
3. Прэзентацыя, падрыхтаваная Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва |