У БелНДІДАС выдадзена «Примерная номенклатура дел поселковых, сельских Советов депутатов и исполнительных комитетов»

Прыкладная наменклатура спраў пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў зацверджана загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 12.11.2024 №59 «Аб зацвярджэнні прыкладнай наменклатуры спраў пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў».

Прыкладная наменклатура спраў прызначана для аказання практычнай дапамогі работнікам пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў пры складанні індывідуальнай наменклатуры спраў. У ёй устанаўліваецца пералік загалоўкаў спраў, які адпавядае парадку дакументавання тыпавых функцый пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў, вызначаецца аптымальны парадак размяшчэння спраў і замацоўваюцца тэрміны захоўвання на падставе нарматыўных прававых актаў.

Укараненне ў практыку работы пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў прыкладнай наменклатуры спраў дазволіць упарадкаваць складанне іх індывідуальных наменклатур спраў, будзе садзейнічаць замацаванню адзінага парадку фарміравання спраў, правільнаму ўстанаўленню тэрмінаў захоўвання дакументаў, дазволіць урэгуляваць пытанні правядзення экспертызы каштоўнасці і адбору дакументаў пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў на пастаяннае захоўванне.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 11 руб. 89 кап., з перасылкай па пошце – 15 руб. 13 кап.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

 

Прыкладная наменклатура спраў раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў