У БелНДІДАС выдадзена «Примерная номенклатура дел районных, городских исполнительных комитетов»

Прыкладная наменклатура спраў раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў зацверджана загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 12.11.2024 №58 «Аб зацвярджэнні прыкладнай наменклатуры спраў раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў».

Прыкладная наменклатура спраў прызначана для аказання практычнай дапамогі работнікам раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў пры складанні індывідуальнай наменклатуры спраў. У ёй устанаўліваецца пералік загалоўкаў спраў, які адпавядае парадку дакументавання тыпавых функцый раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, вызначаецца аптымальны парадак размяшчэння спраў і замацоўваюцца тэрміны іх захоўвання на падставе нарматыўных прававых актаў.

Укараненне ў практыку работы раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў прыкладнай наменклатуры спраў дазволіць упарадкаваць складанне іх індывідуальных наменклатур спраў, будзе спрыяць замацаванню адзінага парадку фарміравання спраў, правільнаму ўстанаўленню тэрмінаў захоўвання дакументаў, дазволіць урэгуляваць пытанні правядзення экспертызы каштоўнасці і адбору дакументаў раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў на пастаяннае захоўванне.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 18 руб. 62 кап., з перасылкай па пошце – 22 руб. 05 кап.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

 

Прыкладная наменклатура спраў раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў