Аб адкрыцці віртуальнай выстаўкі ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
У рамках рэалізацыі праекту «Гарады Беларусі» 4 снежня 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адкрылася вiртуальная выстаўка «Праектуючы будучыню: Гродна ў праектах і дакументах», прысвечаная 80-годдзю інстытута УП «Інстытут «Гроднаграмадзянпраект».
Гроднаграмадзянпраект – гэта не проста архітэктурна-праектны інстытут, а найважнейшы ўдзельнік развіцця горада Гродна і ўсёй вобласці. За 80 гадоў свайго існавання арганізацыя прайшла шлях ад невялікай групы энтузіястаў да вядучага інжынірынгавага цэнтра. Яе праекты вызначаюць аблічча горада, захоўваюць гістарычную спадчыну і пракладваюць шлях да ўстойлівай будучыні.
Гроднаграмадзянпраект адыграў ключавую ролю ў аднаўленні рэгіёна пасля вайны, у стварэнні знакавых аб’ектаў інфраструктуры і архітэктуры, у будаўніцтве жылых мікрараёнаў, транспартных вузлоў і сучасных энергаэфектыўных збудаванняў. Дзейнасць інстытута – гэта гісторыя творчага падыходу, прафесіяналізму і пастаяннага ўдасканалення, якая стала часткай аблічча горада і жыцця яго жыхароў.
Матэрыялы выставы даступныя па спасылцы.
На фота: Погляд на цэнтр г.Гродна. Сучасны выгляд.