Удзел БДАМЛІ ў здымках тэлевізійнага сюжэту для канала Беларусь-3

27 лістапада 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) адбыліся здымкі тэлеканалам Беларусь-3 сюжэта аб выставе «Міхась Лынькоў: На вялікай хвалі», падрыхтаванай архівам-музеем да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка.

Вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ Д.С.Самахвалаў у сваім інтэрв’ю расказаў пра асаблівасці фарміравання выставы і ўнікальную магчымасць з яе дапамогай прасачыць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Экспазіцыя ўключае біяграфічныя і творчыя дакументы М.Ц.Лынькова, сярод якіх аўтабіяграфія, пасведчанні, ваенныя публікацыі і працоўныя запісы, рукапісы твораў, матэрыялы Генеральных Асамблей ААН і канферэнцый ЮНЕСКА, фатаграфіі, лісты, тэлеграмы і віншаванні ад сяброў, калег і прыхільнікаў.

 

1. Д.С.Самахвалаў, карэспандэнт і аператар Беларусь-3
2. Падчас інтэр’вью Д.С.Самахвалава