Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне прыняў удзел у радыёперадачы

26 лістапада 2024 г. г.Гомель адзначае 81-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Загадчыкі аддзела ўліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» Паўлюкова Аксана Мікалаеўна і аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў г.Мазыры» Дамашкевіч Алена Валянцінаўна прынялі ўдзел у дзённым эфіры Гомельскага гарадскога радыё. Падчас сустрэчы супрацоўнікі архіваў пазнаёмілі слухачоў з асноўнымі напрамкамі дзейнасці, з відамі архіўных дакументаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на захоўванні, расказалі аб лічбавых копіях на правах аўтэнтыкаў надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб інфармацыі, якую яны ўтрымліваюць, аб праводзімых акцыях і мерапрыемствах, прысвечаных гістарычнай памяці, аб запытах, якія выконваюцца.

На фота: Падчас эфіру на радыё А.М.Паўлюкова, А.В.Дамашкевіч, вядучы радыё Ангеліна Ганчарова