Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы», у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст», майстар-класа па афармленні вокладкі справы, нумарацыі і сістэматызацыі лістоў у справе

21 лістапада 2024 года ў рамках праекта «Юны архівіст» з навучэнцамі 8-га «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Оршы» спецыялістамі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Дзяржархіва ў г. Оршы Машканавай Т.В. і Чугуновай Т.С. праведзены майстар-клас па афармленні вокладкі справы, нумарацыі і сістэматызацыі лістоў у справе.

Рабяты азнаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі да афармлення вокладак спраў, асаблівасцямі сістэматызацыі лістоў у справе і іх нумарацыі, афармленнем ліста-заверителя. На практыцы замацавалі атрыманыя веды.