У дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
21 лістапада 2024 года, напярэдадні Дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзена тэматычнае мерапрыемства са студэнтамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.А.Сухога».
Галоўнай тэмай мерапрыемства сталі пытанні вывучэння гісторыі вызвалення Гомеля ў архіўных дакументах. Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікалі асабістыя справы ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, якія абаранялі Гомель у жніўні 1941 года, успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля, а таксама асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза.
Акрамя гэтага навучэнцы былі азнаёмленыя з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Гомельскай вобласці і дакументамі з фондаў асабістага паходжання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні мерапрыемства архівісты адказалі на шматлікія пытанні студэнтаў і правялі аглядную экскурсію па архівасховішчу.
![]() |
Студэнты ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. А. Сухога» падчас правядзення мерапрыемства |
![]() |
Студэнты ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. А. Сухога» падчас вывучэння дакументаў |
![]() |
Студэнты ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. А. Сухога» падчас правядзення агляднай экскурсіі |