Прэзентацыя Даведніка па фондах асабістага паходжання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

15 лістапада 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася прэзентацыя Даведніка па фондах асабістага паходжання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

У прэзентацыі прынялі ўдзел: начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі дзейнасці службаў «адно акно», па архівах і справаводстве галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Юлія Клінцова і дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Алена Набокава. Сярод ганаровых гасцей былі ўдава вядомага магілёўскага журналіста Віктара Антонавіча ЮшкевічаАлена Іванаўна Юшкевіч і Міхаіл Пятровіч Булавацкі.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў прэзентацыі дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Святлана Шараева адзначыла важнасць працы з асабістымі архівамі неардынарных для горада Магілёва і вобласці людзей, паінфармавала пра тую працу, якая вялася і працягвае весціся па папаўненні архіва фондамі асабістага паходжання.

Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі (укладальнік Даведніка) Аляксандр Петухоў расказаў прысутным пра гісторыю стварэння і структуру выдання, прадэманстраваў прыклады дакументаў.

Даведнік змяшчае інфармацыю аб фондах асабістага паходжання, якія паступілі на захоўванне ва ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з 1962 па 2023 год.

Выданне змяшчае звесткі аб біяграфіі і складзе дакументаў 35 фондаўтваральнікаў архіва. Яно дазваляе зірнуць на жыццё і дзейнасць людзей, якія пакінулі свой след у гісторыі Магілёўскай вобласці ХІХ-ХХ стагоддзяў.

Даведнік забяспечаны партрэтамі фондаўтваральнікаў, спісам скарачэнняў, імянным і геаграфічным паказальнікамі.

Выданне прызначана для супрацоўнікаў архіўных устаноў.

 

Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Святлана Шараева выступае з прывітальным словам
Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Святлана Шараева ўручае кнігу начальніку ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі дзейнасці службаў «адно акно», па архівах і справаводству галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Юліі Клінцовай
Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Святлана Шараева ўручае кнігу дырэктару ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Алене Набокавай
Вядучы архівіст (укладальнік Даведніка) распавядае аб стварэнні даведніка
Міхаіл Пятровіч Булавацкі выступае з словам у адказ
Алена Іванаўна Юшкевіч (удава фондаўтваральніка Віктара Антонавіча Юшкевіча) дзякуе архівістам за атрыманую кнігу
Фатаграфія Даведніка па фондах асабістага паходжання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»