Рэалізацыя рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў БДАМЛМ

14 лістапада 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) была праведзена экскурсія па архіву і семінар-практыкум па тэме «Крыніцазнаўчая эўрыстыка» у межах вучэбнай дысцыпліны «Крыніцазнаўства» для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітета культуры і мастацтва.

Знаёмства з БДАМЛМ пачалося з экскурсіі па архіве-музеі і прадоўжылася аглядам складу дакументаў фондаў пад куратарствам вядучага архівіста аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Н.А.Мізон. Будучыя музеязнаўцы пазнаёміліся з асаблівасцямі камплектавання фондамі асабістага паходжання ў БДАМЛМ.

У чытальнай зале архіва-музея студэнтам была прадстаўлена выстава «Сам-насам з вечнасцю…», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка В.У.Быкава.

Экскурсанты выказалі сваю перакананасць у важнасці працы па захаванні спадчыны беларускай культуры і падзяку навуковым супрацоўнікам БДАМЛМ.

 

Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ Н.А.Мізон падчас правядзення семінара-практыкума ў архіве-музеі
Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва падчас экскурсіі па выставе «Сам-насам з вечнасцю…» у БДАМЛМ