Рабочы візіт намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксея Цвяткова
12.11.2024 года адбыўся працоўны візіт нам. дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксея Цвяткова і дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Андрэя Ганчара ў г. Магілёў.
У рабочай сустрэчы ўдзельнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Сталяроў, начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі дзейнасці службаў «адно акно», па архівах і справаводстве галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Юлія Клінцова.
Аляксей Яўгенавіч наведаў аб’ект рэканструкцыі будынка ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» і азнаёміўся з парадкам выканання работ па рэканструкцыі гэтага будынка, з працоўнымі працэсамі, з сістэмай адпаведнай сучасным стандартам і тэхнічным патрабаванням, неабходным для захоўвання і выкарыстання дакументаў (спецыяльнай газавай устаноўкай, якая ў у выпадку пажару спрацоўвае аўтаматычна, вентыляцыйнай камерай, дзе ўстаноўлена спецыяльнае абсталяванне, якое дае магчымасць падтрымліваць патрэбны мікраклімат для захоўвання дакументаў, прытокава – выцяжной устаноўкай з функцыямі асушэння, увільгатнення і ачысткі паветра, архівасховішчамі і ўстаноўленымі ў іх мабільнымі стэлажамі, матэрыяльна-тэхнічнай базай), а таксама планаваным напаўненнем архівасховішчаў фондамі, пабываў у працоўных кабінетах.
Таксама быў заслуханы даклад дырэктара архіва Святланы Шараевай аб выкананні мэтавых паказчыкаў падпраграмы «Архівы Беларусі» дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі».
![]() |
Выгляд будынка ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», размешчанага па вул. К. Маркса, 23 |
![]() |
На фота: Шараева С.Л., Цвяткоў А.Я., Сталяроў А.М., Ганчар А.М., Клінцова Ю.С. |
![]() |
Наведванне архівасховішчаў |
![]() |
Наведванне архівасховішчаў |
![]() |
Наведванне архівасховішчаў |
![]() |
Наведванне архівасховішчаў |
![]() |
Агляд памяшкання станцыі газавага пажаратушэння |