Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці ў XXII Архіўных чытаннях

30 кастрычніка 2024 года ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (г. Мінск) адбыліся XXII Архіўныя чытанні «Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці», прысвечаныя трыццацігоддзю прыняцця Закона «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь». У іх прынялі ўдзел больш за 30 спецыялістаў у галіне архіўнай і музейнай справы, навуковых і адукацыйных устаноў з Мінска, Віцебска, Магілёва, Ліды і інш.

У чытаннях прыняў удзел вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў. Ён выступіў з дакладам на тэму «Ігнацы Перасвет-Солтан (1869-1941): шляхціц, дарэвалюцыйны журналіст і савецкі прафесар».

 

1. Застаўка XXII Архіўных чытанняў
2. Агульнае фота ўдзельнікаў XXII Архіўных чытанняў
3. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў выступае з дакладам на XXII Архіўных чытаннях