Візіт намесніка Міністра юстыцыі А.М. Ката ў Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы
25 кастрычніка 2024 года Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы наведалі намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М. Кот, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.С. Камалыеў і яго намеснік Д.У. Кухараў. У ходзе сустрэчы ганаровыя госці пабывалі ў архівасховішчах, пазнаёміліся з найбольш цікавымі дакументамі і матэрыяльна-тэхнічнай базай архіва. Іх ўвазе былі прадстаўлены работа па аблічбоўцы архіўных дакументаў, зборнікі дакументаў і архіўныя даведнікі, выданыя Рэчыцкім дзяржархівам. Далей адбылося пасяджэнне прадстаўнікоў кіруючых органаў з калектывам архіва, у час якога раз’ясняліся і абмяркоўваліся актуальныя пытанні, звязаныя з працай архівістаў.
1. Супрацоўнікі аддзела забеспячэння захаванасці і дзяржаўнага ўліку дакументаў дэманструюць ганаровым гасцям архіўныя дакументы |
2-3. Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кот, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.С.Камалыеў і яго намеснік Д.У.Кухараў знаёмяцца са зборнікамі дакументаў і архіўнымі даведнікамі |
4-6. Дырэктар ЗДА ў г.Рэчыцы Н.М.Пішчык, намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кот, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.С.Камалыеў і яго намеснік Д.У.Кухараў у час сустрэчы з калектывам архіва |