Аб правядзенні засядання колегii ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
23 кастрычніка 2024 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент).
На пасяджэнні калегіі былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Аб гатоўнасці дзяржаўных архіўных устаноў да асенне-зімовага перыяду 2024/2025 года.
2. Аб засваенні бюджэтных сродкаў дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ў трэцім квартале 2024 г.
3. Аб стане выканальніцкай дысцыпліны ў Дэпартаменце і дзяржаўных архіўных установах.
4. Кадравае пытанне.
Па першым пытанні парадку дня з дакладам выступіла намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента Качаткова Г.У., якая адзначыла, што праведзеныя дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі мерапрыемствы забяспечылі належную падрыхтоўку да асенне-зімовага перыяду 2024/2025 года.
У нарматыўны тэрмін распрацаваны планы і арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы на будучы асенне-зімовы сезон на падставе вынікаў восеньскіх (2023 года) і вясновых (2024 года) тэхнічных аглядаў будынкаў, аналізу функцыянавання сістэм ацяплення ў мінулым асенне-зімовым перыядзе, а таксама адпаведных распарадчых дакументаў.
Садакладчыкам з’яўлялася дырэктар Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці Горбач Л.Н.
Падводзячы вынікі разгляду першага пытання, дырэктар Дэпартамента Воінаў А.Л. адзначыў, што бесперабойнае функцыянаванне будынкаў дзяржаўных архіўных устаноў з’яўляецца персанальнай адказнасцю дырэктараў.
Па другім пытанні выступіла намеснік начальніка аддзела арганізацыйна-аналітычнай работы, фінансавання і бухгалтарскага ўліку Дэпартамента Суханава Т.А.
Садаклады прадставілі першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Фралоў С.А. і дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Ганчар А.М.
Дырэктар дэпартамента Воінаў А.Л. ацаніў працу па засваенні бюджэтных сродкаў дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі па выніках 1-3 квартала 2024 г. Адзначана, што абласнымі і занальнымі дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі праца праведзена лепш, чым рэспубліканскімі архівамі.
Па выніках разгляду другога пытання дырэктарам дзяржаўных архіўных устаноў даручана дакладваць аб засваенні бюджэтных сродкаў 5 лістапада 2024 г. і 5 снежня 2024 г.
Дырэктарам дзяржаўных архіўных устаноў паказана на неабходнасць поўнага і своечасовага асваення бюджэтных сродкаў па выніках 2024 года.
Па трэцім пытанні з дакладам выступіла начальнік аддзела арганізацыйна-аналітычнай работы, фінансавання і бухгалтарскага ўліку Дэпартамента Сіман А.Г.
Садаклад прадставіў дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Дземянюк А.К.
Воінаў А.Л. адзначыў, што пытанні захавання працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі павінны разглядацца комплексна. Дэпартаменту пастаўлена задача рыхтаваць зрэзы па гэтым пытанні як па рэспубліканскіх, так і па абласных і занальных архіўных установах.
Чацвёртым пытаннем пасяджэння былі разгледжаны кадравыя пытанні аб прызначэнні на пасады ў рэспубліканскіх архіўных установах.
Дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў, падводзячы вынікі пасяджэння калегіі адзначыў, што работа па ўказаных напрамках павінна быць прадоўжана на сістэмнай і планавай аснове.
1. Пасяджэнне Калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
2. Дакладвае намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента А.У.Качаткова |
3. Дакладвае намеснік начальніка аддзела арганізацыйна-аналітычнай работы, фінансавання і бухгалтарскага ўліку Дэпартамента Т.А.Суханава |
4. З дакладам выступіла начальнік аддзела арганізацыйна-аналітычнай работы, фінансавання і бухгалтарскага ўліку Дэпартамента А.Г.Сіман |
5. Выступае дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дзямянюк |