У БелНДІДАС 19 лістапада 2024 г.адбудзецца аднадзённы семінар па тэме: «Складанне і афармленне наменклатур спраў арганізацый, прыкладных і тыпавых наменклатур спраў»


Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы ў мэтах тлумачэння новай рэдакцыі «Метадычных рэкамендацый па складанні і прымяненні наменклатур спраў арганізацый, тыпавых і прыкладных наменклатур спраў», зацверджаных загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2024 №36, праводзіць аднадзённы семінар (4,5 гаддзіны).

Пытанні, якія разглядаюцца на семінары:

– Патрабаванні заканадаўства да складання наменклатур спраў арганізацый.
– Нарматыўна-метадычная і інфармацыйная аснова складання наменклатур спраў.
– Прызначэнне, віды і функцыі наменклатур спраў.
– Правядзенне падрыхтоўчай работы па складанні наменклатуры спраў арганізацыі.
– Парадак складання, узгаднення, падпісання і зацвярджэння наменклатуры спраў структурнага падраздзялення і наменклатуры спраў арганізацыі.
– Схемы (прынцыпы) пабудовы наменклатуры спраў арганізацыі.
– Складанне і сістэматызацыя загалоўкаў спраў у наменклатуры спраў арганізацыі.
– Асаблівасці ўключэння ў наменклатуру спраў электронных дакументаў і спраў.
– Правілы прысваення індэксаў спраў.
– Вызначэнне тэрмінаў захоўвання спраў. Асаблівасці ўключэння ў наменклатуру спраў дакументаў, якія падлягаюць падатковай праверцы.
– Прызначэнне, парадак і асаблівасці складання і афармлення прыкладных і тыпавых наменклатур спраў.

Заняткі праводзяць: дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў, вядучы навуковы супрацоўнік К.П.Дзярновіч, якія з’яўляюцца аўтарамі нарматыўных прававых актаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў па справаводстве і архіўнай справе.

Жадаючыя прыняць удзел у семінары:

– запаўняюць дакументы з сайта (belniidad.by) рубрыкі «Правядзенне навучальных семінараў»;
– накіроўваюць заяўку і дакументы на электронную пошту: 4ukovi4@belniidad.by. да 18 лістапада 2024 г.

Кантактная асоба Чуковіч Марына Уладзіміраўна. Тэлефон: 363-02-05 (панядзелак-чацвер з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00).

Кошт удзелу ў семінары 130 рублёў без ПДВ (падстава – падпункт 1.2. пункта 1 артыкула 326 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9.00 да 9.30.

Семінар праводзіцца па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала.

Час правядзення: 9.30 – 13.00.

Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, выдаецца сертыфікат аб авучанні.

Слухачам семінара прапануецца метадычны дапаможнік «Метадычныя рэкамендацыі па складанні і прымяненні наменклатур спраў арганізацый, тыпавых і прыкладных наменклатур спраў» коштам 25 рублёў 30 капеек.

Агульны кошт удзелу ў семінары, уключаючы «Методические рекомендации по составлению и применению номенклатур дел организаций типовых и примерных номенклатур дел», складае 155 рублёў 30 капеек.

Нашы рэквізіты: р/р BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.