Правядзенне ў НІА Беларусі мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня бацькі
21 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень бацькі. Мужчына, бацька – гэта падмурак сям’і, той, хто абароніць яе ад няшчасцяў і пазбаўленняў, хто заўсёды падтрымае і працягне руку дапамогі. Сёння ўмацаванне ролі бацькоўства з’яўляецца адной з найважнейшых задач дзяржаўнай сямейнай палітыкі. 21 кастрычніка на ўрачыстым сходзе калектыву дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Наталія Булойчык павіншавалі мужчын – работнікаў архіва з Днём бацькі і пажадалі моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, сямейнага шчасця і дабрабыту. Перад сходам мужчынскай часткі калектыву былі ўручаны салодкія падарункі.
Да мерапрыемства падрыхтавана выстава дакументаў XVI – пачатку ХХ стст., якую прадставіў загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін. Самым рарытэтным дакументам быў тастамент Урбана Станіслававіча Довкшы, у якім апекунам загадвалася даглядаць за яго сынам Іосіфам і накіраваць яго на навучанне ў школу. Дакумент датуецца 15 жніўня 1589 г.Сярод астатніх дакументаў прашэнні бацькоў з розных слаёў грамадства аб прыёме іх дзяцей у навучальныя ўстановы ў пачатку XX стагоддзя, а таксама лісты франтавікоў Першай сусветнай вайны – былых выхаванцаў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі. Лісты завяршаюцца гарачымі прывітаннямі родным і ў першую чаргу бацькам.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
1-11. Уручэнне салодкіх падарункаў работнікам архіва |
![]() |
12. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык віншуе калектыў са святам |
![]() |
13. Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калектыў са святам |
![]() |
14. Работнік архіва Сяргей Рындзін распавядае пра дакументы выставы, прымеркаванай да Дня бацькі |
![]() |
15. Калектыў НГА Беларусі |
![]() |
16. Агляд выставы |
![]() |
17. Дакументы выставы |
![]() |
18. Дакументы выставы |