Наведванне Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь супрацоўнікамі Спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыi «Белинюрколлегия»
24 верасня 2024 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі супрацоўнікі Спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі «Белинюрколлегия».
З прывітальным словам перад гасцямі выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь Святаслаў Валянцінавіч Кулінок.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла аб гісторыі архiва, аб складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, аб працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі госці азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі архіва «100-лет со дня рождения Аксёнова Александра Никифоровича – государственного и партийного деятеля, первого секретаря ЦК ЛКСМБ, секретаря ЦК ВЛКСМ, второго секретаря Центрального комитета Коммунистической партии Белоруссии, Председателя Совета Министров БССР, министра внутренних дел БССР, председателя Госкомитета СССР по телевидению и радиовещанию, Чрезвычайного и Полномочного Посла СССР в Польской Народной Республике» i «Под знаком качества», а таксама з банэрнай выставай «Республика – партизанка».
Потым госці наведалі архівасховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў і асабістага паходжання.
Дарагуш І.У. адказала на пытанні, якія цікавяць, распавяла аб магчымасці правядзення генеалагічных даследаванняў у фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
![]() |
| 1. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь С.В.Кулінок вітае гасцей |
![]() |
| 2. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь С.В.Кулінок вітае гасцей |
![]() |
| 3. Супрацоўнікі «Белинюрколлегия» падчас наведвання архіва |
![]() |
| 4. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае аб гісторыi архіва |
![]() |
| 5. Супрацоўнікі «Белинюрколлегия» знаёмяцца з банэрнай выставай архіва |
![]() |
| 6. Супрацоўнікі «Белинюрколлегия» знаёмяцца з экспазіцыяй выставы. |
![]() |
| 7. Супрацоўнікі «Белинюрколлегия» азнаёмяцца з экспазіцыяй выставы |
![]() |
| 8. Супрацоўнікі «Белинюрколлегия» знаёмяцца з выданнямі архіва |
![]() |
| 9. Дарагуш І.У. знаёміць гасцей з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
| 10. Дарагуш І.У. знаёміць гасцей з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
| 11. Супрацоўнікі «Белинюрколлегия» падчас наведвання сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
| 12. Дарагуш І.У. знаёміць гасцей з дакументамі з фондаў асабістага паходжання. |











