Рызыкі і пагрозы лічбавай прасторы: у рамках тыдня кібербяспекі ў Занальным дзяржархіве ў Маладзечне прайшла інфармацыйна-прафілактычная сустрэча

У рамках тыдня кібербяспекі адбылася інфармацыйна-прафілактычная сустрэча з работнікамі Занальнага дзяржархіва у г.Маладзечне, мэтай якой было павышэнне дасведчанасці супрацоўнікаў аб сучасных кіберпагрозах і метадах абароны інфармацыі, захаванні фінансавых сродкаў. Мерапрыемства правёў начальнік АПК Маладзечанскага РАУС Іван Ліпчык.

Іван Пятровіч акцэнтаваў увагу на найбольш распаўсюджаных кіберпагрозах, такіх як вішынг, фішынг, сватынг, кібербулінг і іншых.

Фішынг – гэта метад махлярства, пры якім зламыснікі спрабуюць атрымаць канфідэнцыйныя дадзеныя, такія як лагіны і паролі, шляхам адпраўкі падробленых лістоў або паведамленняў, якія выглядаюць як афіцыйныя. Іван Пятровіч растлумачыў, як распазнаць такія напады і якія меры засцярогі варта прадпрымаць, каб не трапіцца на кручок зламыснікаў і не страціць буйную суму грошай. Напрыклад, правяраць адрасы адпраўшчыкаў і пазбягаць пераходаў па падазроных спасылках.

Вішынг, або галасавы фішынг, уяўляе сабой тэлефонныя званкі ад ашуканцаў, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі банкаў або іншых арганізацый. Іван Пятровіч падкрэсліў важнасць не выдаваць асабістыя дадзеныя па тэлефоне і заўсёды правяраць інфармацыю, ператэлефаноўваючы па афіцыйных нумарах.

Сватынг – гэта яшчэ адна пагроза, якая заключаецца ў ілжывым выкліку экстраных службаў з мэтай стварэння панікі або пагрозы для жыцця. Абмяркоўваючы гэтую тэму, прадстаўнік РАУС зазначыў, што такія дзеянні могуць мець сур’ёзныя наступствы як для ахвяр, так і для саміх зламыснікаў.

Кібербулінг – гэта форма цкавання ў інтэрнэце, якая можа выяўляцца праз абразлівыя паведамленні, пагрозы або распаўсюджванне ілжывай інфармацыі. Іван Пятровіч заклікаў супрацоўнікаў быць уважлівымі да сваіх калег і паведамляць аб любых выпадках кібербулінгу, каб стварыць бяспечнае працоўнае асяроддзе, таксама рэкамендаваў правесці адпаведныя гутаркі са сваімі дзецьмі і ўнукамі.

Акрамя таго, у ходзе сустрэчы былі разгледжаны практычныя рэкамендацыі па абароне інфармацыі: выкарыстанне складаных пароляў, рэгулярнае абнаўленне праграмнага забеспячэння і ўвага да налад канфідэнцыйнасці ў сацыяльных сетках.

Гэта сустрэча стала важным крокам у павышэнні ўзроўню дасведчанасці супрацоўнікаў занальнага дзяржархіва аб кібербяспецы і спосабах абароны інфармацыі, фінансавых сродкаў арганізацыі і ўласных зберажэнняў. Удзельнікі атрымалі каштоўныя веды і навыкі, якія дапамогуць ім больш эфектыўна спраўляцца з пагрозамі ў лічбавай прасторы ў працэсе прафесійнай дзейнасці і ў паўсядзённым жыцці.

 

1. Начальнік АПК Маладзечанскага РАУС Іван Ліпчык
2. Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» падчас інфармацыйна-прафілактычнай сустрэчы
3. Інфармацыйна-прафілактычныя матэрыялы аб кібербязпецы