Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў з рабочым візітам на рэканструкцыі будынка для архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці

25 верасня 2024 г. для аказання дапамогі і ў рамках кантролю за ходам работ на аб’екце «Рэканструкцыя будынка казармы пад архіў, размешчанага па вул. Чырвонаармейская, 11/14, г.Гродна» дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў наведаў установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці».

А.Л.Воінаў абмеркаваў з прадстаўнікамі генпадраднай і інжынернай арганізацый ход рэканструкцыі і пытанні, якія ўзніклі. Дырэктар Дэпартамента ўказаў на неабходнасць безумоўнага асваення грашовых сродкаў, аператыўнага вырашэння пытанняў і забеспячэння падрадчыкам тэмпаў будаўніцтва пры выкананні якасці работ.

Дырэктар архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці Л.Н.Горбач расказала аб планах пераезду, запаўняльнасці архівасховішчаў, размяшчэнні супрацоўнікаў архіва.

Па выніку наведвання былі намечаны планы для адкрыцця архіва ў 2025 г.

 

1. Абмеркаванне бягучага ходу рэканструкцыі.
2. У памяшканні архівасховішча.