У Занальным дзяржархіве ў г.Маладзечна Адзіны Дзень бяспекі правёў дэпутат Парламента

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзяніс Ушацкі правёў сустрэчу з кіраўніцтвам і працоўным калектывам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна».

Свой выступ спікер пачаў з цёплых слоў віншаванняў калектыву архіва з Днём народнага адзінства, таксама распавёў аб сваёй працы ў пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанню, патлумачыў працэс прыняцця законапраектаў і важныя аспекты заканадаўчай дзейнасці. Асобна закрануў: адкрыццё другой сесіі Парламента, працу дэпутатаў падчас і паміж сесій, прыняцце законапраектаў і ратыфікацыю пагадненняў, пытанні працы, пенсійнага забеспячэння, крымінальнага заканадаўства і іншыя ключавыя тэмы.

Таксама дэпутат выступіў спікерам па Адзіным дні бяспекі. Тэма добра знаёмая Дзянісу Іванавічу – больш за 20 гадоў працаваў у структуры МНС, узначальваў раённы аддзел. Госць прывёў статыстыку загінуўшых ад пажараў, падкрэсліў недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду і важнасць устаноўкі пажарных апавяшчальнікаў. Таксама былі закрануты тэмы правядзення планавых эвакуацый, захавання супрацьпажарнага рэжыму, забароны на наведванне лясоў у пажаранебяспечны перыяд.

Напрыканцы сустрэчы дэпутат паднёс калектыву архіва копіі выданняў, якія выпускаліся ў першай палове 20 стагоддзя на тэрыторыі Беларусі, чые арыгіналы захоўваюцца ў Прэзідэнцкай бібліятэцы.

Спецыялісты ўстановы ў сваю чаргу правялі для народнага выбранніка аглядную экскурсію па архіве.

 

1. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзяніс Ушацкі падчас свайго выступлення
2-3. Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне»
4. Аглядная экскурсія для Д.І.Ушацкага
5. Копіі падораных выданняў