БДАМЛМ — удзельнік праекта «Патэтычны дзённік памяці» да 80-годдзя вызвалення Беларусі

22 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у праглядзе прэм’еры вакальна-харэаграфічнага прадстаўлення «Патэтычны дзённік памяці» Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Праект «Патэтычны дзённік памяці» прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У новым сцэнічным творы, створаным на музыку беларускіх кампазітараў, прынялі ўдзел усе творчыя калектывы Вялікага тэатра Беларусі: салісты оперы, салісты і артысты балета, хор і сімфанічны аркестр.

З мэтай стварэння арыгінальнага сцэнаграфічнага і рэжысёрскага рашэння твора, архіў-музей прадаставіў лічбавыя копіі індывідуальных фатаграфій і фрагментаў з успамінаў, дзённікаў і запісных кніжак паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў і літаратуразнаўцаў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Памяць аб загінуўшых для нас святая, і не загасне агонь вечнай славы ў абеліскаў і манументаў. Мы не забудзем, як цяжка пасля вайны наш народ адраджаў гарады, гадаваў дзяцей і сеяў хлеб.

Мы — жывыя сучаснікі — з гонарам і трапятаннем будзем захоўваць спадчыну Вялікай Перамогі.

 

1. Праграма вакальна-харэаграфічнага прадстаўлення «Патэтычны дзённік памяці».
2. А.А.Макаранка перад пачаткам паказу ў Вялікім тэатры
3. Фрагмент сцэны з вакальна-харэаграфічнага прадстаўлення.
4. Фрагмент сцэны з вакальна-харэаграфічнага прадстаўлення.