Сумесная часовая экспазіцыя «Як жылі, аб чым марылі»

17 верасня 2024 года ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» адкрылася сумесная часовая экспазіцыя «Як жылі, аб чым марылі», прымеркаваная да Дня народнага адзінства.

Нацыянальны архіў Рэспублiкi Беларусь прадставіў на выставе архіўныя дакументы, адлюстроўваюцы найважнейшыя падзеі 1939 г.

Адным з першых мерапрыемстваў савецкай улады ў Заходняй Беларусі стала стварэнне часовых упраўленняў, сялянскіх камітэтаў і рабочай гвардыі, якія ўзялі пад свой кантроль усе сферы жыццядзейнасці ў Заходняй Беларусі і забяспечылі іх працу. Савецкія плакаты, аб’явы, афішы, рэклама тавараў паўсядзённага попыту, грашовыя знакі, прадметы побыту, прадстаўленыя на выставе, перадаюць дух часу, раскрываюць своеасаблівасць «рэкламы па-савецку».

 

1. Афiша выставы.
2. Частка экспазiцыi выставы
3. Экспазiцыя выставы