Аб наведванні раскопак масавых пахаванняў мірных жыхароў супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
16 верасня 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» сумесна з супрацоўнікамі бібліятэк г. Магілёва наведалі раскопкі раней не вядомых масавых пахаванняў мірных жыхароў часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія праводзяцца ў Казіміраўскім лесе.
На гэты момант па выніках работы 52-га асобнага спецыялізаванага пашуковага батальёна ў гэтым лесе знойдзена некалькі месцаў з астанкамі грамадзян, знішчаных нацыстамі. Знішчэнні праводзіліся шляхам расстрэлаў, закідваннем гранатамі, прымянення машын смерці – «душагубак».
Прысутныя змаглі ўбачыць факты нечалавечай жорсткасці і страшныя сведчанні злачынстваў нацыстаў.
![]() |
1. Дырэктар архіва А.А. Набокава і загадчык аддзела Т.У. Шэўчык. |
![]() |
2. Удзельнікі мерапрыемства ў Казіміраўскім лесе каля раскопак масавых пахаванняў. |
![]() |
3. Удзельнікі мерапрыемства ў Казіміраўскім лесе каля раскопак масавых пахаванняў. |
![]() |
4. Удзельнікі мерапрыемства ў Казіміраўскім лесе каля раскопак масавых пахаванняў. |
![]() |
5. Раскопкі масавых пахаванняў. |