Удзел установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Партызанскі архіў»

12 верасня 2024 года архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў з дакладам «Калекцыя дакументаў асабістага паходжання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў фармаце анлайн прыняў удзел у I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Партызанскі архіў».

Канферэнцыя прайшла ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь і была прысвечана 80-годдзю поўнага вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нацысцкіх акупантаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучоныя, архівісты і спецыялісты па ваеннай гісторыі з Беларусі, Расіі і Казахстана. Падчас канферэнцый абмяркоўваліся розныя аспекты вывучэння гісторыі партызанскага руху.

 

1. Праграма I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Партызанскі архіў»
2. У час выступлення архівіста 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Швырова
3. Тытульны ліст прэзентацыі да даклада