Калектыў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прыняў удзел у прэм’ерным паказе фільма «Культурны код»
Напярэдадні Дня народнага адзінства для работнікаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама, упраўлення прымусовага выканання вобласці, дзяржаўных архіўных устаноў, Магілёўскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «БелЮрЗабеспячэнне» адбыўся прэм’ерны паказ фільма Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «Культурны код», які прайшоў у кінатэатры «Радзіма».
Калектыў работнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» пад кіраўніцтвам дырэктара Святланы Шараевай прынял ўдзел у праглядзе фільма, сюжэт якога накіраваны на папулярызацыю ведаў аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь.
![]() |
1. Калектыў работнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» на прэм’ерным паказе фільма «Культурны код». |
![]() |
2. Удзельнікі прагляду на ганку кінатэатра «Радзіма». |