Калектыўны прагляд фільма «Культурны код» работнікамі БелНДЦЭД

Напярэдадні Дня народнага адзінства 12.09.2024 у кінатэатры «Беларусь» для работнікаў ДУ «БелНДЦЭД» і іншых работнікаў Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі быў ажыццёўлены прэм’ерны паказ фільма «Культурны код», сюжэт якога накіраваны на папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Па сюжэце двое студэнтаў выпускнога курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў – аператар Ваня і рэжысёр тэлебачання Ліза – атрымліваюць ад майстра курса творчае заданне. Іх дыпломнай працай павінен стаць дакументальны фільм пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі.

У працэсе здымкі хлопцы не толькі даведаюцца пра гісторыю і значэнне нацыянальных сімвалаў, але і ўсведамляюць усю іх важнасць для беларускага народа. У стужкі невялікі хранаметраж — 36 хвілін. Нават за гэты час рэжысёру і іншым членам каманды ўдалося злучыць у адным фільме ігравую сюжэтную лінію, дакументальныя выразкі і яшчэ сацапытанне.

Любая краіна папулярызуе свае сімвалы. Сёння менавіта такія фільмы паказваюць моладзі, нагадваюць усяму беларускаму народу, што такое нашы Герб, Сцяг і Гімн.

На здымку: Работнікі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі ў фае кінатэатра «Беларусь» перад праглядам фільма