У Занальным дзяржархіве ў г.Маладзечне напярэдадні Дня народнага адзінства адбыўся паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне»

Напярэдадні 17 верасня, Дня народнага адзінства, у Занальным дзяржархіве ў г.Маладзечне адбыўся сход калектыву, на якім дырэктар І.З.Пудакевіч нагадала прысутным пра гісторыю гэтага маладога свята і яго гістарычную значнасць.

На сустрэчы дырэктар падкрэсліла, што Дзень народнага адзінства сімвалізуе згуртаванне і адзінства народа, а таксама важныя гістарычныя падзеі, звязаныя з уз’яднаннем рэгіёнаў Беларусі. Свята нагадвае аб тым, як важна захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць і культуру, а таксама падтрымліваць мір і згоду ў грамадстве.

У рамках мерапрыемства быў паказаны дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Фільм ілюстраваў ключавыя моманты гісторыі, звязаныя з аб’яднаннем беларускіх земляў. Ён стаў не толькі пазнавальным, але і эмацыйна насычаным, выклікаўшы ў гледачоў пачуццё гонару за сваю краіну і яе гісторыю.

Па меркаванні архівістаў, такія мерапрыемствы важныя для калектыва, бо дазваляюць не толькі паглыбіць веды аб значэнні Дня народнага адзінства, але і ўмацаваць дух адзінства сярод супрацоўнікаў, спрыяюць фармаванню пачуцця прыналежнасці да агульнай справы, натхняючы прысутных на далейшую працу па захаванні гістарычнай спадчыны нашай краіны.

На фота: Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» падчас прагляду фільма «Уз’яднанне».