12 верасня 2024 г. работнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама наведалі прэм’еру фільма «Культурны код»

12 верасня 2024 г. работнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама наведалі прэм’еру фільма «Культурны код».

Перад пачаткам сеанса выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Канапелька Сяргей Пятровіч, які расказаў пра фільм, пра дзяржаўныя сімвалы, звярнуў увагу на тое, што Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь упрыгожаны арнаментам «Узыходзячае сонца», створаным ураджэнкай Віцебшчыны Матронай Маркевіч.

Пасля сеанса адбыўся абмен уражаннямі аб фільме.

Фільм захапіў гледачоў цудоўным сцэнарыем і дынамікай.

 

1. Афіша фільма «Культурны код».
2. Архівісты перад пачаткам сеансу
3. Выступае Канапелька Сяргей Пятровіч, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама
4. У кіназале падчас мерапрыемства