Удзел БДАМЛМ у Дні беларускага пісьменства

1 верасня 2024 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей-БДАМЛМ) прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства ў Івацэвічах. Удзельнікам свята і яго гасцям была прадстаўлена выстава «Народныя паэты Беларусі» з фондаў БДАМЛМ.

Свята беларускага пісьменства з’яўляецца сімвалам умацавання духоўных каштоўнасцей і вучыць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць свой край і паважаць продкаў. Вядучы архівіст БДАМЛМ Наталля Аляксандраўна Мізон распавяла пра значэнне архіўных дакументаў у справе захавання духоўнага і культурнага багацця Беларусі.

На пляцоўцы «Слова паэта» дэманстраваліся навінкі беларускага кнігадруку, гучалі вершы і песні ў аўтарскім выкананні сучасных творцаў. Удзельнікі свята з цікавасцю знаёміліся з архіўнымі дакументамі класікаў беларускай літаратуры.

Жыхарка Івацэвічаў Людміла Паўлаўна Курач, якая ўсё жыццё працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, пры азнаямленні з архіўнай выставай, падзялілася ўспамінамі пра свайго выкладчыка на філалагічным факультэце БДУ Ніла Гілевіча.

 

Фота 1. Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах
Фота 2. Вядучы архівіст БДАМЛМ Н.А.Мізон падчас святочнага мерапрыемства ў Івацэвічах
Фота 3. Жыхарка Івацэвічаў Людміла Паўлаўна Курач падчас святочнага мерапрыемства ў Івацэвічах