Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у правядзеннi Дня беларускага пісьменства

31 жніўня — 1 верасня 2024 г. у Івацэвічах прайшоў 31-ы Дзень беларускага пісьменства. Канцэпцыя свята прадугледжвала паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменнасці і друку ў Беларусі. Традыцыйна Дзень беларусага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

У гэтым годзе актыўны ўдзел у свяце прыняў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ). На пляцоўцы БелТА былі прадстаўлены копіі архіўных дакументаў па гісторыі аперацыі «Баграціён». Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок правёў экскурсію для навучэнцаў і актыва БРСМ, падчас якой расказаў аб дзейнасці архіва і яго дакументах.

Для наведвальнікаў таксама былі прадэманстраваны выданні па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку сумесныя праекты НАРБ і выдавецтва «Беларусь». С.В.Кулінок азнаёміў намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В.Петрышэнка, міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь М.С.Маркава, старшыню Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта П.А.Пархомчыка і іншых гасцей свята са зборнікам дакументаў «Нацысцкія карныя аперацыі супраць партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. Красавік—май 1944 г.» і першымі двума кнігамі з серыі «Партызанскі архіў». Гэтыя выданні, пабачыўшыя свет пры падтрымцы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, выклікалі вялікую цікавасць у прысутных.

 

1. С.В.Кулінок прадстаўляе кніжныя праекты НАРБ намесніку Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В.Петрышэнка
2. С.В.Кулінок прадстаўляе кніжныя праекты НАРБ намесніку Прэм’ер- міністра Рэспублікі Беларусь І.В.Петрышэнка і старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта П.А.Пархомчыку
3. Матэрыялы НАРБ на пляцоўцы БелТА
4. С.В.Кулінок каля стэнда з кнігамі выдавецтва «Беларусь»
5. С.В.Кулінок праводзіць экскурсію для ўдзельнікаў свята
6. Кніжны стэнд выдавецтва «Беларусь»