Правядзенне мерапрыемства «Збяры партфель да школы» ў Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці

29 жніўня 2024 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбылося мерапрыемства, прысвечанае пачатку новага школьнага навучальнага года «Збяры партфель да школы». Дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч пажадаў усім школьнікам моцнага здароўя і поспехаў у новым навучальным годзе. Сябры прафсаюзнай арганізацыі падрыхтавалі для дзяцей конкурсы і віктарыны, у якіх яны прынялі актыўны ўдзел.

Першасная прафсаюзная арганізацыя архіву аказала дапамогу супрацоўніку ўстановы – шматдзетнай маці Музычэнкі Таццяне Анатольеўне ў выглядзе канцылярскіх тавараў і пісьмовых прылад.

Акрамя таго, установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» аказана фінансавая дапамога з пазабюджэтных сродкаў усім супрацоўнікам архіва, якія маюць дзяцей школьнага ўзросту, на кожнага школьніка.

На фота: Супрацоўнік архіву Таццяна Музычэнка з дзецьмі і сябра першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва Тамара Макарэвіч на ўручэнні падарункаў да 1 верасня.