Пасвячэнне ў архівісты маладых спецыялістаў 2024 г.

29 жніўня 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылося ўрачыстае мерапрыемства — пасвячэнне ў архівісты маладых спецыялістаў 2024 года выпуску. У рэспубліканскія архіўныя ўстановы прыйшлі на працу 28 выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, якія прыступілі да працы ў пасадах архівістаў, навуковых супрацоўнікаў і інжынераў-праграмістаў.

Мерапрыемства пачалося з інтэрактыўнага квеста-экскурсіі, падчас якога маладыя спецыялісты пазнаёміліся з асноўнымі накірункамі дзейнасці архіўных устаноў: камплектаваннем, забеспячэннем захаванасці дакументаў, іх алічбоўкай, выкарыстаннем і сістэмай навукова-даведачнага апарату. Маладыя спецыялісты лёгка справіліся з заданнямі па кожным накірунку працы.

У наступнай частцы пасвячэння архівісты пазнаёміліся з кіраўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў (далей – РАУ), якія прадставілі свае архівы. Перад маладымі спецыялістамі выступілі: дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк; дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў; дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) А.М.Ганчар; дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі А.П.Куракоў; дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка; дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў; дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Д.В.Шаброў; намеснік дырэктара Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь С.І.Мязга і выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Архівы і справаводства» В.В.Адамчык.

Пасля гэтага адбылося фатаграфаванне маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам галіны і дырэктарамі РАУ.

У асноўнай частцы мерапрыемства з дакладам «Аб стане архіўнай справы з Рэспубліцы Беларусь у 2024 годзе» выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў. Ён адзначыў дынаміку росту асноўных паказчыкаў у галіне, падрабязна спыніўся на пытанні выкарыстання архіўных дакументаў. Важнае месца ў дакладзе дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству было адведзена пытанню ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы архіўных устаноў. У заключэнне А.Л.Воінаў інфармаваў прысутных аб правадзімай у галіне працы з моладдзю. Ён падкрэсліў важнасць аказання ўсямернай падтрымкі маладых спецыялістаў і ўцягванні іх у грамадска-культурнае жыццё архіўных устаноў.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У.І.Зубрык у сваім выступленні расказаў аб ролі прафсаюзаў у абароне правоў працоўных і прызваў маладых спецыялістаў актыўна ўдзельнічаць у грамадскіх мерапрыемствах. Таксама выпускнікам 2024 г.былі ўручаны членскія прафсаюзныя білеты.

Прадстаўнік ААТ «АСБ Беларусбанк» — начальнік упраўлення дакументацыйнага забеспячэння А.Л.Шулепава адзначыла важнасць архіўнай службы ў пытанні захавання гістарычнай і культурнай памяці па гісторыі Беларусі і пажадала маладым спецыялістам творчых і прафесійных поспехаў на новай працы.

Удзел у мерапрыемтсве прыняў кіраўнік Упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Шэндзік.

Са словам ад маладых спецыялістаў выступіў вядучы архівіст аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Д.А.Голубеў. Ён падзякаваў прысутных за падтрымку, адзначыў моцны карпаратыўны дух архівістаў. Лейтматывам выступлення маладога спецыяліста стаў дэвіз «Час выбраў нас!».

Для маладых спецыялістаў была прадэманстравана кінахроніка з фондаў БДАКФФД аб культурным і грамадскім жыцці савецкай моладзі ў 1950—1970-я гг.

Усім удзельнікам пасвячэння былі ўручаны памятныя падарункі ад кіраўніцтва архіўнай галіны, Федэрацыі прафсаюзаў і Беларусбанка.

Культурнае суправаджэнне мерапрыемтсва забяспечылі педагогі падшэфнай НАРБ сярэдняй школы №62 г.Мінска А.Кавальчук і Даная, якія выканалі музычныя кампазіцыі «Мы выбіраем жыццё», «Беларусь, наперад!», «Пакуль мы маладыя».

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і нефармальнай абстаноўцы. Пасвячэнне ў архівісты стала добрай традыцыяй галіны. Чакаем новых маладых спецыялістаў у архіўныя ўстановы нашай рэспублікі.

 

1. Калектыўная фатаграфія ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства
2. Выступленне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава
3. Намеснік загадчыка аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій М.М.Жылінская дэманструе маладым спецыялістам працу планетарнага сканэра
4. В.а. загадчыка аддзела публікацый Т.М.Агеенка знаёмiць маладых спецыялістаў з архіўнымі дакументамі
5. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання I.У.Дарагуш знаёмiць маладых спецыялістаў з архіўнымі дакументамі
6. Загадчык сектара рэжымна-сакрэтнай работы Н.А.Пуставойт знаёмiць маладых спецыялістаў з архіўнымі дакументамі
7. Маладыя спецыялісты вывучаюць працу архіўнай картатэкі
8. Маладыя спецыялісты, якія прыйшлі на працу ў НАРБ, прыносяць клятву на вернасць архіўнай справе
9. Уручэнне прафсаюзных білетаў і каштоўных падарункаў ад прафсаюза
10. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк і маладыя спецыялісты, якія прыйшлі на працу ў НАРБ
11. Дырэктар БелНДЦЭД  Д.В.Шаброў і маладыя спецыялісты, якія прыйшлі на працу ў БелНДЦЭД