Прафсаюзны сход у БДАМЛМ
Паняцце «пагадненне», «калектыўны дагавор», «сацыяльнае партнёрства» трывала ўвайшлі ў жыццё Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ).
28 жніўня 2024 года ў БДАМЛМ адбыўся прафсаюзны сход, на парадку дня якога абмяркоўваўся праект калектыўнай дамовы. Дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі БДАМЛМ (далей — ППА) М.А.Філімонцава падрабязна азнаёмілі прысутных работнікаў – членаў прафсаюза са зместам праекта калектыўнага дагавора, накіраванага на рашэнне сацыяльна–эканамічных праблем і выразна зарыентаванага на паляпшэнне становішча работнікаў архіва-музея з пэўнымі дадатковымі гарантыямі.
Сацыяльнае партнёрства паміж кіраўніцтвам і прафсаюзным камітэтам ППА БДАМЛМ, якое склалася за доўгі час, выяўляецца не толькі ў прыняцці нарматыўных прававых дакументаў, але і ў рэальным удзеле абодвух бакоў у дзелавым жыцці адзін аднаго. Прафсаюзны камітэт ППА БДАМЛМ падтрымлівае дзяржаўную палітыку ў галіне аховы працы і будуе сваю працу на прынцыпе прыярытэту жыцця і здароўя сваіх работнікаў.
Па выніках сходу было прынята аднагалоснае рашэнне адобрыць праект калектыўнага дагавора ў прапанаванай рэдакцыі.
![]() |
1. Члены прафсаюза БДАМЛМ падчас прафсаюзнага сходу |
![]() |
2. Старшыня ППА М.А.Філімонцава падчас выступу на прафсаюзным сходзе |
![]() |
3. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка і старшыня ППА М.А.Філімонцава падчас падпісання калектыўнай дамовы |
![]() |
4. А.А.Макаранка і М.А.Філімонцава падчас падпісання калектыўнай дамовы |