Мерапрыемствы ў рамках «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»

2 жніўня 2024 г. установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» адчыніла свае дзверы для навучэнцаў 8-9 класаў установы адукацыі «Сярэдняя школа №15 г.Гомеля», якія праводзяць актыўна свае канікулы ў школьным лагеры працы і адпачынку «Пчолкі».

Навучэнцаў сустракала заг. аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Зоя Аляксандравіч, якая расказала школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, яго асноўныя напрамкі дзейнасці. Рабяты з цікавасцю азнаёміліся з дакументальнай выставай «Гомельшчына непакораная», падрыхтаванай да 80-годдзя з дня вызвалення г.Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Затым для хлопчыкаў і дзяўчынак быў праведзены ўрок, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945 гг.) і прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне» ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-м угодкам вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Акрамя таго, у рамках дадзенага мерапрыемства школьнікам была праведзена экскурсія па архівасховішчы, падчас якой архівіст 2 кв. кат. аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Вікторыя Рудэнка пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з асноўнымі ўмовамі пастаяннага захоўвання дакументаў.

Дзеці праявілі жывую цікавасць да архіва, задавалі шмат пытанняў і выказалі жаданне ў далейшым працаваць з архіўнымі дакументамі.

 

Заг. аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў З.А.Аляксандравіч расказвае школьнікам аб дакументах, прадстаўленых на выставе «Гомельшчына непакораная»
Архівіст 2 кв. кат. аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Вікторыя Рудэнка дэманструе школьнікам архіўную справу
Вучні са школьнага лагера працы і адпачынку «Пчолкі» сярэдняй школы №15 г.Гомеля