Аб наведванні супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» выставы «Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных мастакоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь»
1 жніўня 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі «Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных мастакоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі», якая адбылася ў цэнтральнай частцы палаца Румянцава і Паскевічаў у Гомелі.
Унікальны мабільны выставачны праект падрыхтаваны Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь у гонар святкавання 85-годдзя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выстаўка прысвечана народным артыстам Беларусі, сярод якіх ёсць удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Выстаўка дае унікальную магчымасць пазнаёміцца з творчасцю мастакоў, чые творы па праве лічацца класікай і эталонам беларускага выяўленчага мастацтва.
Да канца года праект змогуць ацаніць жыхары Віцебска, Гродна і Магілёва, што стане значнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі.
![]() |
1.Урачыстае адкрыццё выставы. |
![]() |
2.Дырэктар архіва А.М. Сушчэвіч і заг. аддзелам З.А. Аляксандравіч перад адкрыццём выставы. |
![]() |
3.Дырэктар архіва А.М. Сушчэвіч знаёміцца з прадстаўленымі на выставе работамі народных мастакоў Беларусі. |