Прадстаўленне калектыву НГА Беларусі маладых спецыялістаў
1 жніўня 2024 г. па ўсёй Беларусі прыбылі на свае першыя працоўныя месцы маладыя спецыялісты, выпускнікі дзяржаўных ВНУ нашай краіны. У гэты дзень у НГА Беларусі на агульным сходзе дырэктар Міхаіл Глушакоў прадставіў калектыву трох маладых спецыялістаў, выпускнікоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У аддзеле старажытных актаў да сваіх працоўных абавязкаў прыступіць Ягор Зянько, прыняты на пасаду вядучага архівіста. У аддзеле выкарыстання дакументаў і інфармацыі Максім Калабан будзе працаваць на той жа пасадзе. Ангеліна Латышава, якая працуе з вясны 2024 года вядучым архівістам у аддзеле аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, атрымала статус маладога спецыяліста ў гэтым жа аддзеле.
Жадаем нашым маладым калегам працоўных поспехаў!
![]() |
Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова |
![]() |
Прадстаўленне Ягора Зянько, вядучага архівіста аддзела старажытных актаў |
![]() |
Прадстаўленне Максіма Калабана, вядучага архівіста аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі |
![]() |
Прадстаўленне Ангеліны Латышавай, вядучага архівіста аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій |
![]() |
Калектыў НГА Беларусі |