Прэс-канферэнцыя на тэму «Памяць дакументаў. Гісторыя і развіццё сістэмы архіўнай справы і справаводства ў Рэспубліцы Беларусь»
31 ліпеня 2024 г. у Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Памяць дакументаў. Гісторыя і развіццё сістэмы архіўнай справы і справаводства ў Рэспубліцы Беларусь».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінаў Алег Леанідавіч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Глушакоў Міхаіл Міхайлавіч, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Ганчар Андрэй Мікалаевіч, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Кураков Андрей Петрович; дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Макаранка Алена Аляксандраўна, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Рыбакоў Андрэй Яўгенавіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Кулінок Святаслаў Валянцінавіч.
У сваім уступным слове Алег Воінаў адзначыў, што за 30-гадовы перыяд інстытута прэзідэнцтва архіўная галіна зрабіла значны крок у сваім развіцці, які дазволіў стварыць сучасныя ўстановы і сфарміраваць іх, як гісторыка-асветніцкія цэнтры.
З падтрымкай дзяржавы істотна ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база архіўных устаноў.
Набытыя за апошнія гады 25 адзінак сучаснага сканавальнага абсталявання, істотна дазволілі павялічыць аб’ёмы аблічбоўвання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду.
Вядзецца актыўная работа па рэканструкцыі будынкаў пад архівасховішчы. У гэтым годзе ўрачыста адкрылі новыя архівасховішчы ў г.Гомелі (11 сакавіка 2024 г.) і г.Віцебску (2 ліпеня 2024 г.). На завяршальным этапе рэканструкцыі будынкаў у Магілёве і Гродне. Сумарна ў пабудаваных аб’ектах размесціцца больш за 1 млн. 700 тысяч спраў. Прынята рашэнне аб будаўніцтве Дзяржаўнага архіва ў г.Мінску.
Вялікая работа праводзіцца дзяржаўнымі архівамі па выкананні даручэння Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, дадзенага 5 жніўня 2022 г. у частцы ўзмацнення інфармацыйна асветніцкай работы.
Штогод рыхтуюцца і прэзентуецца звыш 350 выставак (вітрынных і віртуальных), выдаюцца навукова-папулярныя кнігі і зборнікі архіўных дакументаў. Упершыню Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь увайшоў у праект «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы», што дазволіла выдаць фундаментальную ілюстраваную кнігу «Аперацыя «Баграціён». Партызаны беларускай зямлі…».
Знакавай падзеяй для Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў стала стварэнне 9 дакументальных фільмаў, прысвечаных вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў («Вызваленне», «Аперацыя «Баграціён», «Партызаны»), што стаў новым напрамкам дзейнасці.
Ініцыяваная Дэпартаментам па архівах і справаводству рэспубліканская акцыя «Архівы-Школе» застаецца дзейсным інструментам асветніцкай і ідэалагічнай работы сярод моладзі. З 2022 года праведзена больш за 2500 мерапрыемстваў. Архіўныя ўстановы наведалі звыш 35 000 школьнікаў і студэнтаў.
Вядзецца актыўнае напаўненне лічбавымі копіямі дакументаў інтэрнет-сайтаў: «Дакументальны летапіс Беларусі»; «Партызаны Беларусі»; «Беларускія спаленыя вёскі»; «Афіцыйныя геральдычныя сімвалы».
Праца архіваў па шырокім выкарыстанні архіўных дакументаў з’яўляецца метадычным і мэтанакіраваным працэсам па фармаванні і падтрыманні ў беларускім грамадстве маральных паводзін, выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму, недапушчэнні гістарычнай фальсіфікацыі.
На мерапрыемстве выступілі і адказалі на пытанні журналістаў кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў Андрэй Рыбакоў, Міхаіл Глушакоў, Андрэй Ганчар, Алена Макаранка, Андрэй Куракоў і Святаслаў Кулінок.