Інфармацыя аб выданні зборніка «Архiвы i архiвiсты Беларусi: рух па шляху развiцця»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік «Архiвы i архiвiсты Беларусi: рух па шляху развiцця».

У выданне ўключаны тэксты дакладаў удзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася 4 ліпеня 2023 г. з нагоды 85-гадовага юбілею архіва. Кола ўзнятых даследчыкамі навуковых праблем даволі шырокае – гісторыя і сучасны стан архіўных комплексаў, сучасныя тэхналогіі і іх прымяненне ў архіўнай справе, выкарыстанне архіўных дакументаў у вывучэнні маладаследаваных пытанняў у гісторыі Беларусі і суседніх краін. Прызначаецца архівістам, гісторыкам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца мінуўшчынай Беларусі.

 

Вокладка зборніка