Аб правядзенні мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы – Школе»
26 ліпеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – Школе» увазе выхаванцаў лагера працы і адпачынку «Факел» і лагера з кругласутачным знаходжаннем «Мара», якія функцыянуюць на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Слабадская сярэдняя школа Мазырскага раёна», была прадстаўлена прэзентацыя роднага горада – «Мазыр – горад на сямі ўзгорках», падрыхтаваная супрацоўнікамі дзяржархіва ў рамках праекта «Гарады Беларусі». Рабяты з вялікім захапленнем даведваліся гісторыю свайго роднага горада, знаёміліся з архітэктурнымі помнікамі, славутасцямі, знакамітымі людзьмі Мазыршчыны.
Таксама рабятам была прадстаўлена магчымасць здзейсніць віртуальную экскурсію па тэматычнай выставе «Ураджэнцы Мазыршчыны – Героі Савецкага Саюза», прысвечанай 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
![]() |
Архівіст Ю.М.Супоненка праводзіць гутарку з рабятамі перад праглядам прэзентацыі |
![]() |
Выхаванцы лагера падчас прагляду прэзентацыі |
![]() |
Архівіст Ю.М.Супоненка з выхаванцамі лагера |